Што такое Sintezo?
Ваша бібліятэка артыкулаў, кніг, дакументаў і нататак са штучным інтэлектам на тэлефоне. Захоўвайце, чытайце, шукайце, перакладайце і абмяркоўвайце матэрыялы.
Добрыя знаходкі больш не губляюцца.
Артыкул, рэцэпт, інструкцыя або кніга — захавайце ўсё, да чаго хочацца вярнуцца. Ваша бібліятэка збіраецца вакол вашых інтарэсаў.
- Захаванне па спасылцы, з Safari і праз «Падзяліцца».
- Убудаваны браўзер з укладкамі і блакаваннем рэкламы.
- Падборкі, тэгі, абранае і масавае перамяшчэнне матэрыялаў.
- Чытанне без інтэрнэту: тэкст і захаваны выгляд старонкі.
Памятайце думку. Назву можна забыць.
Шукайце ў артыкулах, кнігах і нататках. Па словах, дакладнай фразе або сэнсе — Sintezo дапамагае вярнуцца да патрэбнага месца.
- Пошук па ўсёй бібліятэцы або выбранай падборцы.
- Фільтры па крыніцы і даце, захаваныя запыты.
- Сэнсавы пошук і пошук па выявах.
- Можна знайсці і тэкст са сканаў ды расшыфровак аўдыя.
Разбярыцеся ў тым, што захавалі.
Абмяркуйце старонку, спытайце пра падборку або пачніце вольную размову. ШІ патлумачыць складанае, збярэ галоўнае і дапаможа паглядзець на матэрыял па-новаму.
- Асобныя размовы па старонках і падборках.
- Кароткі змест, тлумачэнні і параўнанне ідэй.
- Пераход з адказу да захаванай крыніцы.
Ваша бібліятэка. Ваш кантроль.
Матэрыялы і ШІ — на вашым тэлефоне. Кіруйце месцам, захоўвайце рэзервовыя копіі і вырашайце, чым дзяліцца.
- Уваход праз Face ID або Touch ID, абарона асобных падборак.
- Рэзервовыя копіі, у тым ліку з паролем.
- Сметніца і аднаўленне выдаленых матэрыялаў.
